Катэгорыя: Галоўная

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Уладзімір Цанунін

Уладзімір ЦАНУНІН г. Вілейка ГУЧАЛА МУЗЫКА Ў ДУШЫ Гучала музыка ў душы Аркестрам сэрца мнагалікім. Нібыта чарадзей вяршыў Звышнезвычайны баль вялікі На тонкай ноце ў вышыні Акорды ціха заміралі, А праз хвіліну цішыні Ізноў навальваліся хваляй. Літаўраў мілагучны звон Знянацку стукаў моцна ў скроні. Здавалася, што гэта сон, Які трымаў

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Таццяна Цвірка

ТАЦЦЯНА ЦВІРКА ПРЫЙДЗІ, ПАЭЗІЯ! Прыйдзі, я не здзіўлюся, Калі парой начною Табою акраплюся, Як золкавай расою. Уляці ў акно бяссоннае Ты птушкаю параненай. Сярод зімы сцюдзёнае Сцяліся рунню ранняю. Прыйдзі ў сны-небыліцы Вяшчункай асляпляючай. У сэрца бліскавіцай Прарэжся, апякаючы. Прыйдзі! Святой, сапраўднаю. Суцішанай. Гарэзлівай. Нястомнай. Беззаганнаю… Прыйдзі, прыйдзі , Паэзія

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Лёля Багдановіч

ЛЁЛЯ БАГДАНОВІЧ ВОСТРАЎ МАР…  На востраў мар згубілася дарога… Ды пры жаданні можна адшукаць. Гор залатых не кленчыла ў Бога – Паспець бы слоў чароды пазбіраць Ды апрануць у колеры вясёлкі, Аздобіўшы пяшчотай і цяплом, Каб кропелькамі роснымі на золку І ластаўкай пад стрэшку ў кожны дом Данесці мову дзеда

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Святлана Быкава

СВЯТЛАНА БЫКАВА Заўжды… Зоркі на небасхіле, Зоркі сярод людзей. Час вымярае мілі – Зоркі гараць ярчэй. Памяці чалавечай Нельга кароткай быць, Бо з тых вытокаў вечных Будуць нашчадкі піць. Лёс песняра-паэта – Гучна спяваць заўжды. Высахне рэчка Лета І адцвітуць сады – Будзе складаць нанова Вершы свае паэт, Бо менавіта

Чытаць далей

Тры кніжкі – дзецям ад Галіны Нічыпаровіч

Тры кніжкі – дзецям ад Галіны Нічыпаровіч Тры кніжкі, прысвечаныя дзецям, выпусціла нядаўна пісьменніца з Магільна Уздзенскага раёна Галіна Нічыпаровіч. У выдавецтве “Народная асвета” тыражом у 700 экзэмпляраў пабачыла свет маляўніча аформленая кніжка “Загадкавы свет”, куды ўключаны цікавыя загадкі пра з’явы беларускай прыроды. У серыі “Бальзам жывых крыніц” пры цэнтральнай

Чытаць далей

Прэзентацыя літаратурнага альманаха літаратараў Беларусі і Балгарыі “Сфера притяжения”

Юбілейная “Сфера…” 17 сакавіка 2010 года кіраўніцтвам Уздзенскага райвыканкама і главой адміністрацыі Шатурскай муніцыпальнай акругі Маскоўскай вобласці было падпісана пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў і супрацоўніцтве паміж імі. Паступова сталі наладжвацца эканамічныя, гандлёвыя, культурныя і іншыя кантакты. У тым ліку і літаратурныя. У пачатку гэтага года ў Шатуры выйшаў чарговы,

Чытаць далей

Паэтычны марафон «У вянок Свята беларускага пісьменства». Валянціна Гіруць-Русакевіч

Упярэдадзень Дня беларускага пісьменства, якое сёлета адбудзецца 31жніўня-1 верасня ў Слоніме Гродзенскай вобласці, Мінскае абласное аддзяленне  Саюза пісьменнікаў Беларусі распачынае паэтычны марафон, прысвечаны тэме Роднага Слова, пад сімвалічнай назвай “У вянок Свята пісьменства”. На працягу месяца паэты Міншчыны будуць услаўляць Прыгожае пісьменства ў сваіх паэтычных нізках. Сачыце за  працай нашага сайта,

Чытаць далей

Маршрутамі літаратурнай дыпламатыі. СЕРБІЯ. Міраслаў РАІЧЭВІЧ. Шлях у Іерусалім

  Паводле хрысціянскай гісторыі, шлях Вялікага Збавіцеля нашага Іісуса Хрыста (Хрэсны шлях) да месца распяцця і  Небаўзняцца  праходзіў па вуліцы ў старым Іерусаліме, што носіць назву Ві̀а Даларо̀за (Via Dolorosa). Чатырнаццаць прыпынкаў, чатырнаццаць месцаў стаянак на шляху да так званага Лобнага месца, альбо Галгофы… З дазволу чытача, праводзячы паралель паміж

Чытаць далей

“NO WAR – HUG PEACE”. “НЕ – ВАЙНЕ, ЗБЕРАЖОМ МІР!”

“Не – вайне, зберажом мір!”. Сусветны фестываль паэзіі “NO WAR – HUG PEACE”пад такім дэвізам пройдзе ў другой палове чэрвеня  ў 17-ці краінах свету. Форум, галоўная мэта якога, –  захаванне міру ва ўсім свеце праз прыгожае паэтычнае слова, збярэ каля паўтысячы паэтаў планеты.  Аб’яднаныя мэтай гуманізму,  21 чэрвеня на розных

Чытаць далей