Катэгорыя: Галоўная

Маршрутамі літаратурнай дыпламатыі. Паэзія Чарнагорыі

ПАЭЗІЯ ЧАРНАГОРЫІ. ЗВАРОТ ДА ПРАВЫТОКАЎ Напэўна, ні адзін славянскі народ не мае такой глыбокай і важкай паэзіі, як народ Чарнагорыі. Багатая на прыгажосць прыроды, гэтая балканская краіна мае і надзвычай багатую духоўную спадчыну, што ад часоў першадрукарства да дня сённяшняга выяўляецца ў літаратурных творах пісьменнікаў розных часоў. Першыя літаратурныя набыткі,

Чытаць далей

Маршрутамі літаратурнай дыпламатыі. Кыргызстан. Абібіла Пазылаў

Міжнародныя літаратурныя стасункі — справа надзвычай важная. Гэтыя зносіны не толькі фарміруюць пісьменніцкі светапогляд творцаў іншых краін аб пісьменніцкім узроўні майстроў беларускага Прыгожага Слова, але і пашыраюць літаратурныя далягляды нашых пісьменнікаў. Пазнаючы іншых, мы пазнаём сябе. Гэта і сапраўды так. Між тым, міжнародны літаратурны камунікат – гэта яшчэ і вялікі

Чытаць далей

“Тут я змерыў сцяжынку кожную”. Запрашаем у кніжную краму “Светач” на творчую сустрэчу з Уладзімірам Цануніным

22 жніўня 2019 года ў 15.00 у кніжнай краме «Светач» (г.Мінск, пр.Пераможцаў,11)  адбудзецца літаратурна-музычная праграма па творчасці Уладзіміра Цануніна “Тут я змерыў сцяжынку кожную”. Разам з паэтам, бардам прыемныя хвіліны падорыць Народны калектыў аўтарскай песні “Элегія” Цэнтра эстэтычнага  выхавання ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна”. Запрашаем!

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Марыя Шакун

Марыя ШАКУН СЛОВА Паміж першым словам і апошнім Пралягае цэлае жыццё. Выказаць любое пачуццё Можна словам добрым і прыгожым. Мова наша – божы падарунак, Мова наша ад дзядоў, матуль, Як святыню ты яе шануй, Гэты дар, і скарб, і паратунак. Слова кожнае – душы крупінка, Слова сказанае – не вярнуць,

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Марыя Кобец

Марыя КОБЕЦ ДА ПАЭЗІІ… Пагібель?.. Надзея?.. Збавенне?.. Нязграбная ноша?.. Ці крыж? Ратуеш, ці дорыш сцаленне? Знішчаеш, узносячы ўвысь? Вясны гаманкой захапленне! Бурлівы, няўрымслівы плёс! Любоў… да шаленства, ўтрапення! Нянавісць… да ўедлівых слёз! Самоты, журбы паланенне! І радасць… з ударам пад дых! І Веры Святой наталенне! І споведзь, І каянне ўслых!

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Фёдар Гурыновіч

Фёдар ГУРЫНОВІЧ ПРЫЗНАННЕ За прасёлкам – далячынь, А за ёю – даль другая. З дубальтоўкай на плячы Цэлы дзень хаджу кругамі. То лагчына, то загіб Некай сцежкі раўнадушнай. Хоць нічога не згубіў, А вышукваць нешта мушу. Не, не зайчыка, найперш – Я прызнаюся вам шчыра – Проста верш, шукаю верш

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Марыя Шэбанец

Марыя ШЭБАНЕЦ ДРУГАСНАЕ СТВАРЭННЕ Дзіця маёй тугі, маё стварэнне Шукае выйсця ў словах і радках, Прымервае музычнае адзенне, Крывым малюнкам узнаўляе шлях. Калі пашчасціць з часам ды цярпеннем Нарэшце ўвасобіцца ў руках. Глядзець з паліцы будзе ў задуменні Праз плеўку пылу на пустых вачах. О, каб знайшоўся той вар’ят-вучоны Ці

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Віктар Кажура

ВІКТАР КАЖУРА ПОСТАЦІ… ДЗЕІ… СЛАВА… І ПАМЯЦЬ… *** Ад Ізяслава, Ефрасінні і Кірылы – Скарына, Будны, Цяпінскі, Зізаній – Асветнікі збудзілі край панылы: Народ і край наш Словам сагравалі. МАКСІМ БАГДАНОВІЧ Маўчанне… Ціхае дыханне… Агонь надзеі цепліцца яшчэ… Кароткі ўздых, як прывід развітання, Сарвецца з вуснаў – памяць апячэ. І

Чытаць далей

“Ад Ісла-Негры да Усходу!”. Паэзія Марыі Кобец у сусветнай анталогіі ў Чылі

  “Ад Ісла-Негры да Усходу!”.  Пад такой назвай напярэдадні ў Рэспубліцы Чылі пабачыла свет анталогія сучаснай сусветнай паэзіі. Творы 88-мі аўтараў з 35-ці краін свету  спляліся разам у рознакаляровым паэтычным вянку. Пад беларускім сцягам на старонках выдання была прадстаўлена паэзія Марыі Кобец. Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Азербайджан, Албанія, Алжыр, Арменія, Афганістан,

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Аляксандр Быкаў

Аляксандр БЫКАЎ ПАЧАТАК За плугам пахадзіць калі — Яно патрэбна, Бо пачынаецца з раллі Наш шлях да неба. Ці ранак выбухне наўсцяж, Ці вечар ляжа — Зямны заўжды пачатак наш, І доля наша. І ўшчэнт душу хоць пакрышы, Ды азірніся: Да неба цягнуцца крыжы, І тлее прысак. І недзе там,

Чытаць далей