Катэгорыя: У вянок Свята пісьменства

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Віктар Сабалеўскі.

    ВІКТАР   САБАЛЕЎСКІ Сэрцу любыя крыніцы Зямлі маёй духоўныя крыніцы, Радзімы любай неацэнны скарб! Спяшаюся заўсёды пакланіцца Каштоўнасцям, схаваны што ў вяках. Гісторыі дыханне адчуваю Сярод кухценскіх кальвінскіх муроў. Душа адпачывае і спявае Між нёманскіх лугоў, палёў, бароў. Тут Будны частку Бібліі напіша, Паўстане піраміда між магіл. Тварылі тут

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Эльвіра Ярчак

Эльвіра ЯРЧАК І кружыць успамінаў снег У лесе ціха. Лёгкі змрок. Бярозкі, светлыя як цені, Заўсёды радуюць мой зрок І дораць мары-летуценні. Ды раптам думка прамільгне, Шо я ж у гэтым царстве сонным Іду па мяккім дыване Былой красы, калісь зялёнай. Такой зялёнай, як і я У дні далёкага юнацтва.

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьментсва”. Людміла Круглік

Людміла Круглік Францыску Скарыне Не згадаць жыцця першапраходцы. І пра лёс нікому невядома. Мэта ёсць. А там ці снег, ці сонца – Працаваць без жалю і без стомы. Шлях такі прайшоў Францыск Скарына Па дарозе, дзе святло і ліха. З марай светлай падарыць краінам Першую патрэбную ўсім кнігу. Перагортвае, як

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок свята беларускага пісьменства”. Ганна Міклашэвіч

Ганна МІКЛАШЭВІЧ Прызнанне Калі душа у горадзе параніцца Бязмерным шумам і звычайнай мітуснёй, Вясковая душу ратуе раніца, Прыносіць і збавенне , і спакой… Духмяны сад мяне сустрэне ветліва, Дзяўчынкай прабягуся басанож. Мая Радзіма, шчырая і светлая, Усё тут радуе: вясёлка, хмаркі, дождж… Птушыны шчэбет гаманлівы, радасны Душы абудзіць тонкую струну,

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Галіна Мароз

Галіна МАРОЗ РОДНЕНЬКАЯ МОВА Родненькая мова, ты – душы святло, Цвердая аснова, моцнае крыло. Цеплыня – зiмою, радасць – у журбе, Будзь заўжды са мною – памру без цябе. Ты – ля ганка кветнік і вясёлкі блік, Абрус–вышыванка, з абраза ручнiк. Ты – блiнцы ў печы, кросны ля сцяны, Казка

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Алена Стэльмах

Алена СТЭЛЬМАХ Гульня слоў Слова – нібыта пушынка, Лёгкі, свавольны вецер, Слова – вясна, аблачынка, Лёгка ўладарыць у свеце. Вылеціць птушкай крылатай – Усцешыцца плён ад палёту. Словейка спешчана ласкай – Безліч стракатых дабротаў! Нават адзін пестуночак, Сказаны добрай хвілінай, Слоўца-свяцень, галубочак Душу аздобіць малінай. Дробязь, з кіпцюр, нягеглае, Ці

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Дзмітрый Краскоўскі

Дзмітрый КРАСКОЎСКІ Максіму Багдановічу Гляджу на Млечны шлях, на россып зорак, Абрысы бору спяць у цішыні І прахалодай ахінае золак, Венера-зорка ззяе ў вышыні. Пісалі пра прыроду ўсе паэты, Ды ён – з вялікай літары Паэт! Вякі мінуць, а застанецца гэты, Максіма Багдановіча, сюжэт. Хоць маладым сышоў ад нас у

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Марыя Шакун

Марыя ШАКУН СЛОВА Паміж першым словам і апошнім Пралягае цэлае жыццё. Выказаць любое пачуццё Можна словам добрым і прыгожым. Мова наша – божы падарунак, Мова наша ад дзядоў, матуль, Як святыню ты яе шануй, Гэты дар, і скарб, і паратунак. Слова кожнае – душы крупінка, Слова сказанае – не вярнуць,

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Марыя Кобец

Марыя КОБЕЦ ДА ПАЭЗІІ… Пагібель?.. Надзея?.. Збавенне?.. Нязграбная ноша?.. Ці крыж? Ратуеш, ці дорыш сцаленне? Знішчаеш, узносячы ўвысь? Вясны гаманкой захапленне! Бурлівы, няўрымслівы плёс! Любоў… да шаленства, ўтрапення! Нянавісць… да ўедлівых слёз! Самоты, журбы паланенне! І радасць… з ударам пад дых! І Веры Святой наталенне! І споведзь, І каянне ўслых!

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Фёдар Гурыновіч

Фёдар ГУРЫНОВІЧ ПРЫЗНАННЕ За прасёлкам – далячынь, А за ёю – даль другая. З дубальтоўкай на плячы Цэлы дзень хаджу кругамі. То лагчына, то загіб Некай сцежкі раўнадушнай. Хоць нічога не згубіў, А вышукваць нешта мушу. Не, не зайчыка, найперш – Я прызнаюся вам шчыра – Проста верш, шукаю верш

Чытаць далей