Тэг: Галіна Нічыпаровіч

Сусветны дзень паэзіі адзначылі на сяле

У Нёманскай школе і дзіцячым садку аграгарадка Магільна Уздзенскага раёна 19 сакавіка мясцовыя школьнікі знаёміліся з сучаснай дзіцячай кнігай. Напярэдадні Сусветнага дня паэзіі паэтэса і дзіцячая пісьменніца Галіна Нічыпаровіч чытала дзецям свае вершаваныя казачныя творы. Галіна Міхайлаўна дзялілася ўспамінамі са свайго дзяцінства, падарыла аўтарскія кніжкі ў школьную бібліятэку. Трэба адзначыць,

Чытаць далей

Галіна Нічыпаровіч у гасцях у дашкольнікаў

У межах тыдня роднай мовы ў ДУА “Кухціцкі дзіцячы сад Уздзенскага раёна” адбылася сустрэча з пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Галінай Нічыпаровіч. Дзеці з задавальненнем слухалі вершы Галіны Міхайлаўны, цікавыя гісторыі з жыцця, гісторыі стварэння некаторых твораў, адгадвалі загадкі. Пісьменніца падарыла дзецям на памяць свае кнігі. Цёплая і цікавая сустрэча

Чытаць далей

З чым завяршаюць год літаратары Уздзеншчыны

Па традыцыі напрыканцы года ў літаратурнай гасцёўні “У Паўлюка” пры цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П. Труса г. Узда сабраліся члены Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельнікі літаб’яднання “Нёманец”, каб падвесці вынікі творчай працы. Цікавым быў год для многіх творцаў. Дзмітрый Вінаградаў выдаў раман пра падзеі пачатку Вялікай Айчыннай вайны

Чытаць далей

На Уздзеншчыне праспявалі гімн бульбе

У аграгарадку Дзешчанка на Уздзеншчыне ў трэці раз прайшоў фестываль “Бульба-фэст”, прысвечаны нацыянальнаму беларускаму прадукту. Сярод мноства мерапрыемстваў у рамках гэтага свята быў і літаратурны конкурс “Нездарма нас, беларусаў, называюць бульбашамі”. Многія жыхары раёна адгукнуліся на прапанову вершаваным ці празаічным радком выказаць свае адносіны да гэтай важнай у рацыёне беларусаў

Чытаць далей

Добрыя кнігі вучаць дабрыні

Пад такой назвай 19 чэрвеня ў аздараўленчым летнім лагеры “Крепыш” пры школе №2 імя Кандрата Крапівы ў горадзе Узда адбылася сустрэча з пісьменніцай Галінай Нічыпаровіч. Дзеці з захапленнем слухалі творцу пра яе дзяцінства, любоў да чытання друкаванай кнігі, слухалі вершы, адгадвалі загадкі. Маленькія летуценнікі добра валодаюць роднай мовай. Падараваныя ім

Чытаць далей

Творчая сустрэча-віншаванне з Валянцінай Шытыка

21 чэрвеня ў Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча-ўшанаванне празаіка, раманіста Валянціны Мікалаеўны Шытыка. Мерапрыемства прайшло з нагоды 80-гадовага юбілею пісьменніцы. Удзел у свяце прынялі старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос, калегі-землякі: паэт і празаік Віктар Сабалеўскі, празаік Дзмітрый Вінаградаў, паэтэса і дзіцячая пісьменніца Галіна Нічыпаровіч.

Чытаць далей

“Маладзечна – 2023” вітала пісьменнікаў Міншчыны

9 чэрвеня ў межах Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2023” у Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча адбылася творчая сустрэча з дзіцячымі пісьменнікамі і паэтамі Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Рагнедам Малахоўскім, Галінай Нічыпаровіч, Тамарай Бярэзінай і Аксанай Мітрошчанкавай. Суарганізатар сустрэчы – Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна.

Чытаць далей

Лета – час пісаць і чытаць вершы

У Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П. Труса горада Узда адбылося чарговае паседжанне літаб’яднання “Нёманец”. Мясцовыя пісьменнікі сабраліся разам, каб напярэдадні летніх адпачынкаў і садова-агародніцкіх клопатаў паслухаць вершы і прозу, падзяліцца апошнімі творчымі і сямейнымі навінамі, цікава правесці час. Віктар Сабалеўскі расказаў аб удзеле ў фінале Міжнароднага літаратурнага конкурса “Славянская ліра-2023”.

Чытаць далей