На Уздзеншчыне праспявалі гімн бульбе
У аграгарадку Дзешчанка на Уздзеншчыне ў трэці раз прайшоў фестываль “Бульба-фэст”, прысвечаны нацыянальнаму беларускаму прадукту. Сярод мноства мерапрыемстваў у рамках гэтага свята быў і літаратурны конкурс “Нездарма нас, беларусаў, называюць бульбашамі”. Многія жыхары раёна адгукнуліся на прапанову вершаваным ці празаічным радком выказаць свае адносіны да гэтай важнай у рацыёне беларусаў культуры, страў з яе. А вынікі творчага спаборніцтва падвялі ва ўрачыстай абстаноўцы на свяце. Дыпломы пепраможцаў атрымалі члены Мінскага абласнога аддзялення Саюза піьменнікаў Беларусі Віктар Сабалеўскі і Галіна Нічыпаровіч, а таксама член раённага літаб’яднання “Нёманец” Вера Лукашэвіч. Падзякі ад членаў журы атрымалі таксама Ала Шыбко, Алена Дрэка, Тамара Каляда, Вольга Бокуць-Чабатарова і Таццяна Цехнебедзіна.
Прэс-служба МАА СПБ