Добрыя кнігі вучаць дабрыні

Пад такой назвай 19 чэрвеня ў аздараўленчым летнім лагеры “Крепыш” пры школе №2 імя Кандрата Крапівы ў горадзе Узда адбылася сустрэча з пісьменніцай Галінай Нічыпаровіч. Дзеці з захапленнем слухалі творцу пра яе дзяцінства, любоў да чытання друкаванай кнігі, слухалі вершы, адгадвалі загадкі. Маленькія летуценнікі добра валодаюць роднай мовай. Падараваныя ім аўтарскія кнігі з задавальненнем чыталі і перадавалі другім.

 

Прэс-служба МАА СПБ