Сусветны дзень паэзіі адзначылі на сяле
У Нёманскай школе і дзіцячым садку аграгарадка Магільна Уздзенскага раёна 19 сакавіка мясцовыя школьнікі знаёміліся з сучаснай дзіцячай кнігай. Напярэдадні Сусветнага дня паэзіі паэтэса і дзіцячая пісьменніца Галіна Нічыпаровіч чытала дзецям свае вершаваныя казачныя творы. Галіна Міхайлаўна дзялілася ўспамінамі са свайго дзяцінства, падарыла аўтарскія кніжкі ў школьную бібліятэку. Трэба адзначыць, што пісьменніца – вядомы на Уздзеншчыне і Міншчыне літаратар, часты і актыўны ўдзельнік культурных падзей рэгіёна.
Прэс-служба МАА СПБ