Творчая сустрэча-віншаванне з Валянцінай Шытыка

21 чэрвеня ў Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча-ўшанаванне празаіка, раманіста Валянціны Мікалаеўны Шытыка. Мерапрыемства прайшло з нагоды 80-гадовага юбілею пісьменніцы. Удзел у свяце прынялі старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос, калегі-землякі: паэт і празаік Віктар Сабалеўскі, празаік Дзмітрый Вінаградаў, паэтэса і дзіцячая пісьменніца Галіна Нічыпаровіч. У адрас юбіляршы гучалі віншавальныя словы, песні, вершы.

З цёплымі словамі і пажаданнямі новых творчых набыткаў выступілі члены раённага літаб’яднання “Нёманец”, прадстаўнікі раённай ветэранскай арганізацыі, былыя калегі-педагогі з сярэдняй школы №2 горада Узда, супрацоўнікі бібліятэкі і раённага цэнтра сацыяльнай падтрымкі насельніцтва.

У сваю чаргу Валянціна Мікалаеўна выказала словы ўдзячнасці гасцям, паабяцала, што хутка закончыць працу над новым празаічным творам.

 

Прэс-служба МАА СПБ