"Нават самая светлая хата без кніг выглядае змрочнай і невясёлай..." (Максім Танк)

Таццяна Каленік (Яна Журавей)

Каленік Таццяна Рыгораўна нарадзілася 11 студзеня 1965 года ў горадзе Беразіно. Скончыла Смілавіцкі саўгас-тэхнікум. Працавала загадчыцай школьнай бібліятэкі, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, у Мінскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Цяпер – супрацоўнік сталічнай бібліятэкі-філіяла №3 імя У.У. Маякоўскага. Піша вершы і прозу. Творы друкаваліся ў часопісе “Маладосць”, штотыднёвіку

Чытаць далей

Яўген Зялкоўскі

Зялкоўскі Яўген Фаміч нарадзіўся 21 кастрычніка 1933 года ў в. Мілашы на Валожыншчыне. Працаваў мастаком-афарміцелем у мясцовай гаспадарцы, а таксама на маслазаводзе, у лясгасе. Пастаянна супрацоўнічаў з валожынскай раённай газетай “Працоўная слава”, быў яе няштатным карэспандэнтам. Тут былі ўпершыню надрукаваны вершы і байкі Яўгена Зялкоўскага. Друкаваўся ў “Сельскай газеце”, часопісе

Чытаць далей

Зінаіда Гасціловіч

Гасціловіч Зінаіда Геранімаўна нарадзілася 29 лютага 1952 года ў вёсцы Рэўкі Валожынскага раёна. Скончыла Мінскае педагагічнае вучылішча (1971) і завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Мінскага Дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (зараз – педуніверсітэт імя М. Танка) (1982). Вершы друкавалія ў раённай газеце «Працоўная слава», «Настаўніцкай газеце», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва»,

Чытаць далей

Лёля Багдановіч

Багдановіч (Мартыненка) Лёля Уладзіміраўна нарадзілася 2 студзеня 1949 года ў пасёлку “Градзянка” Асіповічскага раёна Магілёўскай вобласці. Закончыла Маладзечанскі палітэхнікум. З’яўлялася старшынёю Барысаўскага літаратурнага аб’яднання “Натхненне” (2012 – 2017). З 2002 года – член клуба самадзйных паэтаў і кампазітараў “Жывіца” (Мінск). З 2006 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Піша на

Чытаць далей

Вадзім Багданаў

Багданаў Вадзім Анатольевіч нарадзіўся 9 чэрвеня 1955 года ў Украіне. Скончыў Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР (1984). Праходзіў службу на камандных пасадах і ў разведвальных падраздзяленнях спецназу ў Афганістане і Закаўказзі. Аўтар кнігі прозы «Операция «Шах», или «Кобра» охотится ночью» (2017), рамана-даследвання «Командующий» (2020). Узнагароджаны дыпломамі

Чытаць далей

Эсміра Ісмаілава

Ісмаілава Эсміра Рызванаўна нарадзілася 4 красавіка 1983 года. Дзіцячая пісьменніца, празаік і кулінарны блогер. Аўтар кніг “Полезные привычки. Обучение в стихах” (2011), “Новогодние приключения мышонка Пипа” (2018), “На берегах Босфора. Стамбул в рецептах, историях и криках чаек” (2020), “Стамбульские сплетни, или Секретная кухня турецких красавиц” (2021), “Амаль. Принцесса Сельвы” (2020)

Чытаць далей

Эльвіра Ярчак

Ярчак Эльвіра Іванаўна (1939 – 2023) Нарадзілася 20 сакавіка 1939 года ў Мінску. Закончыла Дубаўлянскую сярюднюю школу. Затым гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Працавала спачатку ў Сёмкавагарадоцкай школе-інтэрнаце. З 1963 по 1999 год у школе ў Бараўлянах. За педагагічную працу неаднаразова ўзнагароджвалася. Першы верш быў надрукаваны ў

Чытаць далей

Уладзімір Цанунін

Цанунін Уладзімір Яфімавіч нарадзіўся 1 ліпеня 1954 года ў вёсцы Батвінаўка Крычаўскага раёна, Магілёўскай вобласці . Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1975). Працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Брэстчыны, Магілёўшчыны, Міншчыны. З 1995 па 2014г. працаваў настаўнікам гісторыі і кіраўніком гуртка «Работа з дрэвам» у Беларуска-германскім дабрачынным прадпрыемстве «Надзея

Чытаць далей

Таццяна Цехнебедзіна (Гай)

Цехнебедзіна Таццяна Віктараўна нарадзілася 18 сакавіка 1963 года ў в. Чурылава Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. У 1980 годзе закончыла Зенькавіцкую сярэднюю школу, затым тэхнічнае вучылішча № 47 харчавікоў. Упершыню апавяданне Таццяны Цехнебедзінай было надрукавана ў 2006 годзе ў газеце “Чырвоная зорка” і ў часопісе “Беларуская думка”. Яно называлася “Казкі дзяцінства”.

Чытаць далей