Уладзімір Цанунін

Цанунін Уладзімір Яфімавіч нарадзіўся 1 ліпеня 1954 года ў вёсцы Батвінаўка Крычаўскага раёна, Магілёўскай вобласці . Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1975). Працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Брэстчыны, Магілёўшчыны, Міншчыны. З 1995 па 2014г. працаваў настаўнікам гісторыі і кіраўніком гуртка «Работа з дрэвам» у Беларуска-германскім дабрачынным прадпрыемстве «Надзея – ХХ1 стагоддзе». Аўтар многіх песень і зборнікаў вершаў.