Таццяна Цехнебедзіна (Гай)

Нарадзілася 18 сакавіка 1963 года ў в. Чурылава Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. У 1980 годзе закончыла Зенькавіцкую сярэднюю школу, затым тэхнічнае вучылішча № 47 харчавікоў. Упершыню апавяданне Таццяны Цехнебедзінай было надрукавана ў 2006 годзе ў газеце “Чырвоная зорка” і ў часопісе “Беларуская думка”. Яно называлася “Казкі дзяцінства”. Піша вершы, байкі, апавяданні. У 2012 годзе яны ўвайшлі ў зборнік “Куток майго дзяцінства”. З’яўляецца членам раённага літаратурнага аб’яднання “Нёманец”, лаурэатам раённага творчага конкурса “Старое фота расказала”.