Зінаіда Гасціловіч
Гасціловіч Зінаіда Геранімаўна – нарадзілася 29 лютага 1952 года ў вёсцы Рэўкі Валожынскага раёна. Скончыла Мінскае педагагічнае вучылішча (1971), і завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Мінскага Дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (зараз – педуніверсітэт імя М.Танка) (1982). Вершы друкавалія ў раённай газеце «Працоўная слава», «Настаўніцкай газеце», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісах «Маладосць», «Образование Минщины». З’яўляецца членам Валожынскага народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь» і членам Мінскага абласнога народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца». Аўтар паэтычных зборнікаў «Лёсу майго карункі» (2017) і «Даруй. Прости» (2020).