Лёля Багдановіч
Багдановіч (Мартыненка) Лёля Уладзіміраўна
нарадзілася 2 студзеня 1949 года ў п. Градзянка Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Закончыла Маладзечанскі палітэхнікум. Піша на рускай і беларускай мовах. Рэгулярна друкаецца ў мясцовых і рэспубліканскіх газетах і часопісах: “ЛІМ”, “Зорька”, “Вясёлка”, “Сельская газета”, “Гаспадыня”, “Полымя”, “Нёман”, “Алеся” і іншых. Аўтар зборнікаў вершаў “Зорны кошык” (2013) і “Вясёлкавы масток” (2015), зборнікаў казак “Казка – у жыцці падказка” (2023), “Зорныя карункі” (2025), “Зорныя арэлі” (2025). Лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры (2017, 2025).


















