Яўген Зялкоўскі

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1933 года ў в. Мілашы на Валожыншчыне. Працаваў мастаком-афарміцелем у мясцовай гаспадарцы, а таксама на маслазаводзе, у лясгасе. Пастаянна супрацоўнічаў з валожынскай раённай газетай “Працоўная слава”, быў яе няштатным карэспандэнтам. Тут былі ўпершыню надрукаваны вершы і байкі Яўгена Зялкоўскага. Друкаваўся ў “Сельскай газеце”, часопісе “Вожык”, калектыўных зборніках народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”. З’яўляецца аўтарам дзевяці кніг паэзіі і прозы. У 2023 годзе выйшаў зборнік яго твораў “Радзіма неўміручая”.