Эльвіра Ярчак
Ярчак Эльвіра Іванаўна (1939 – 2023)
Нарадзілася 20 сакавіка 1939 года ў Мінску. Закончыла Дубаўлянскую сярюднюю школу. Затым гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Працавала спачатку ў Сёмкавагарадоцкай школе-інтэрнаце. З 1963 по 1999 год у школе ў Бараўлянах. За педагагічную працу неаднаразова ўзнагароджвалася.
Першы верш быў надрукаваны ў 1983 годзе ў “Настаўніцкай газеце”. У 1988 годзе Эльвіра Ярчак стала членам літаб’яднання “Ручайкі” пры рэдакцыі газеты “Наша жыццё”. Вершы і публіцыстычныя артыкулы друкаваліся на старонках “Настаўніцкай газеты”, штотыднёвікаў “Літаратура і мастацтва”, “Голас радзімы”, “Лясная газета”, іншых. Творчасць Эльвіры Ярчак была прадстаўлена ў калектыўных зборніках: “Бацька наш Нёман” (2001), “Галасы роднай старонкі” (2006), “Анталогія беларускага санета” (2002). Двадцаць гадоў з’яўлялася адказным сакратаром літаратурна-творчай суполкі “Купалінка”. У 2014 годзе выйшаў зборнік вершаў Эльвіры Ярчак “Рэха ХХ стагоддзя”.