"Нават самая светлая хата без кніг выглядае змрочнай і невясёлай..." (Максім Танк)

Г.Аўласенка. Малпачка — дачка Нябеснага Дракона. Казачная аповесць.

Жылі-былі ў адным казачным лесе сябры-зайчаняты: Вушасцік, Таўстун і Карапуз… Менавіта гэтымі словамі і пачынаецца новая казачная аповесць Генадзя Аўласенкі «Малпачка — дачка Нябеснага Дракона». А далей апавядаецца, як гэтыя зайчаняты сустрэлі ў сваім лесе… малпачку, якая аказалася зусім нават і не малпачкай, а… самай сапраўднай прынцэсай! Да таго ж адзінай

Чытаць далей

А. Карлюкевіч. Цёплыя назвы Яе Вялікасці Вады

Дадзеная кніга — умелае спалучэнне навуковых ведаў і мастацкага светабачання пісьменніка. Усё пра ваду і тое, што з ёю звязана, — так можна вызначыць яе тэматычны кірунак. Вельмі карысна будзе маленькаму чытачу даведацца пра беларускія рэкі і іншыя водныя аб’екты. А яшчэ лепш — разам з дарослымі — паспрабаваць адшукаць іх на карце Беларусі.

Чытаць далей

«У родным краі ёсць крыніца жывой вады…»

Нядзельнай ліпеньскай раніцай маладзечанская зямля гасцінна сустрэла пісьменнікаў і аматараў творчасці беларускага класіка Максіма Багдановіча, якія прыехалі далучыцца да жыццядайнай крыніцы натхнення, пахадзіць па сцежках, што памятаюць Максімавы крокі. Надвор’е спрыяла добраму настрою: сонца грэла, а не паліла, навальніцы вырашылі адпачываць, прыберагчы сілы на потым, ласкавы ветрык прыносіў свежасць і

Чытаць далей

За томам ― том

Творцы ў часе і прасторы Знаёмства з працягам твора ― як спатканне з добрым знаёмцам. Асабліва, калі раней прачытанае па-сапраўднаму ўразіла. Тое ж тычыцца кніг, якія не абмяжоўваюцца першым томам. Сёй-той можа запярэчыць: колькі тых шматтомных «эпупей», расцягнутых, быццам гума. Але гума вяртаецца ў першапачатковае становішча, а якасная літаратура імкнецца

Чытаць далей

Молодцова Ольга. Мы вечная нежность друг друга…

 Я всегда любил, когда ко мне приходили школьники. В этот раз это были мальчик и девочка. – Корреспонденты мы! – с гордостью сообщил мальчик. Я улыбнулся. – Ну, раз корреспонденты, заходите! Чаем угощу. – Вот, это Вам, – девочка с косичками протянула мне печенье.

Чытаць далей

Казкі жывуць побач!

Лета працягваецца, дзеці адпачываюць. Правесці канікулы весела, цікава і карысна дапамагаюць кнігі, многія з якіх прыйшлі да юных чытачоў дзякуючы рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай”, скіраванай на падтрымку чытання і ўзмацнення цікавасці да яго.

Чытаць далей

Жыццё і мудрасць на паперы

Чалавек, які стварае прозу для дзяцей, напісаў кнігу пра старажытных філосафаў, ды з гумарам, яшчэ і ў вершах… Ці магчыма такое? Цалкам магчыма! Гаворка — пра сёлетняга юбіляра, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктара Рашкевіча, які днямі адзначыў 70-годдзе. У галіне дзіцячай літаратуры Віктар Фёдаравіч працуе асабліва плённа. З-пад пяра пісьменніка

Чытаць далей

Лугавы Антон. ЯК ВАСЯ СКАРБ ШУКАЎ

На адным з заняткаў вочна-завочнай школы “Са-Творчасць” дзеці атрымалі такое заданне: напісаць працяг твору Г.Аўласенкі “Як Вася скарб шукаў”. Мноства цудоўных варыянтаў атрымалася ў юных творцаў – і адзін з іх мы прапаноўваем вашай увазе. Аднойчы Вася убачыў на сваёй парце ліст, які змяшчаў сакрэтную інфармацыю пра месцазнаходжанне нейкага скарба.

Чытаць далей