Казкі жывуць побач!

viber image 1

Лета працягваецца, дзеці адпачываюць. Правесці канікулы весела, цікава і карысна дапамагаюць кнігі, многія з якіх прыйшлі да юных чытачоў дзякуючы рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай”, скіраванай на падтрымку чытання і ўзмацнення цікавасці да яго.

viber image 10Чарговае мерапрыемства арганізавала РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”. Сустрэча юных чытачоў з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой адбылася ў бібліятэцы №1 імя Л. Талстога. Казачніца пазнаёміла дзяцей са сваёй новай кнігай “Канікулы з прыгодамі, альбо зваротны візіт Зорнічка да хлопчыка Стасіка”, якая выйшла нядаўна ў РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”. Шэраг прэзентацый гэтага выдання ўжо адбыўся ў розных бібліятэках Мінска і Мінскага раёна. Чароўныя казкі аўтар падае як сапраўднае дзіва. Для гэтага на час выступлення пісьменніца становіцца Феяй і адкрывае сакрэт, што казкі жывуць побач з намі, нават бліжэй, чым мы думаем. Фея праводзіць  дзяцей у чароўны свет Фантазіі і запрашае зазіраць у яго часцей. Як? Праз добрыя кнігі. Далучайцеся!

viber image 16Паліна Несцяронак,

клуб юнага журналіста “ЛІМОН”