Катэгорыя: Галоўная

Віктар Сабалеўскі

Сабалеўскі Віктар Вацлававіч нарадзіўся 7 красавіка 1961 года ў вёсцы Марозавічы Стаўбцоўскага раёна. Пражывае ў г. Узда. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыі Стаўбцоўскай раённай газеты “Прамень”, з 1988 года – у газеце “Чырвоная зорка” (г. Узда). Першыя публіцыстычныя і празаічныя творы былі апублікаваныя ў 1976 годзе

Чытаць далей

Валянціна Шытыка

Шытыка Валянціна Мікалаеўна нарадзілася 16 чэрвеня 1943 года ў горадзе Можга (Расія, Урал). Скончыла Можгінскае педагагічнае вучылішча, гістарычны факультэт Ленінградскага педінстытута. Шмат гадоў працавала ў сістэме адукацыі. Піша апавяданні і раманы. Аўтар кніг “Мужчины в её жизни” (2010), “Были-небылицы” (2014), “Навеки вместе” (2016), “Преданья старины глубокой” (2018), “Где-то на белом свете”

Чытаць далей

Вадзім Ялфімаў

Ялфімаў Вадзім Аляксеевіч нарадзіўся 27 кастрычніка 1961 года ў горадзе Кішынёў. Скончыў факультэт міжнародных адносін і міжнароднага права Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1985). У 1991-м годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Навуковая спецыялізацыя – амерыканістыка і геапалітыка. Працаваў на кафедры палітычных навук Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у Інстытуце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага

Чытаць далей

Аляксандр Хазянін

Нарадзіўся 5 студзеня 1948 года ў в. Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай  сям’і. Скончыў мясцовую сярэднюю школу, факультэт журналістыкі БДУ, Мінскую Вышэйшую партыйную школу. Працаваў на розных пасадах у валожынскай раённай газеце «Працоўная слава», галоўным рэдактарам «Маладзечанскай газеты». Выдатнік друку Рэспублікі Беларусь, ганаровы журналіст Беларускага саюза журналістаў. Аўтар

Чытаць далей

Алесь Камароўскі

Камароўскі Аляксандр Адамавіч нарадзіўся 1 сакавіка 1947 года ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля службы ў арміі працаваў у Літаратурным музеі Якуба Коласа, у часопісах  “Маладосць”, “Вясёлка”, у выдавецтве “Юнацтва”. Тады ж у перыёдыцы з’явіліся і першыя літаратурныя творы. Працаваў у тэлежурналістыцы. Аўтар зборнікаў

Чытаць далей

Алена Харашэвіч

Харашэвіч Алена Іванаўна нарадзілася 15 кастрычніка 1962 года. Працуе на беларускім радыё. Журналіст, перакладчык. Лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” (2015). Разам з прафесарам Анатолем Шарковым суаўтар кніг “Жить и помнить: советские воинские захоронения в Европе” (2015), “Ставка Верховного главнокомандующего Русской армией в годы Первой мировой войны в событиях и лицах”

Чытаць далей

Яўген Пясецкі

Пясецкі Яўген Віктаравіч нарадзіўся 7 студзеня 1949 года ў Смалявічах.  Працаваў у рэдакцыі смалявіцкай раённай газеты “Ленінскі заклік”. Служыў у Савецкай арміі. Адукацыю журналіста атрымаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У рэспубліканскай газеце Звязда працуе з 1971 года. Аўтар зборніка паэзіі “Кола дзён”. Вершы рэгулярна друкуюцца на старонках перыядычных выданняў, літаратурных зборнікаў,

Чытаць далей

Зіновій Прыгодзіч

Прыгодзіч Зіновій Кірылавіч нарадзіўся 15 кастрычніка 1944 года ў вёсцы Лышча Пінскага раёна. Пасля заканчэння Лышчанскай сярэдняй школы (1960) працаваў у лагішынскай раённай газеце “Калгасная праўда”, а затым карэспандэнтам-арганізатарам мясцовага радыёвяшчання. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1967). Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела рэспубліканскай газеты “Звязда”. Працаваў таксама інструктарам аддзела культуры,

Чытаць далей

Кастусь Цыбульскі

Цыбульскi Канстанцiн Пятровiч нарадзiўся 7 мая 1956 года ў вёсцы Забалоцце Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Служыў на Украіне ў Прыкарпацкай ваеннай акрузе. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Займаў пасады інспектара па справах непаўналетніх Слуцкага ГРАУС, начальніка прэс-цэнтра УУС Мінаблвыканкома. Падпалкоўнiк мiлiцыi. Пераможца шматлікіх літаратурных конкурсаў. Аўтар сямі зборнікаў паэзіі і песень

Чытаць далей

Алесь Карлюкевіч

Карлюкевіч Аляксандр Мікалаевіч нарадзіўся 6 студзеня 1964 года ў в. Зацітава Слабада, Пухавіцкага раёна, Мінская вобласці. беларускі публіцыст, краязнаўца, літаратуразнаўца, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2006). Нарадзіўся 6 студзеня 1964 года ў вёсцы Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Бацька працаваў у калгасе, маці была настаўніцай малодшых

Чытаць далей