Аляксандр Хазянін

Нарадзіўся 5 студзеня 1948 года ў в. Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай  сям’і. Скончыў мясцовую сярэднюю школу, факультэт журналістыкі БДУ, Мінскую Вышэйшую партыйную школу. Працаваў на розных пасадах у валожынскай раённай газеце «Працоўная слава», галоўным рэдактарам «Маладзечанскай газеты». Выдатнік друку Рэспублікі Беларусь, ганаровы журналіст Беларускага саюза журналістаў.

Аўтар кніг нарысаў і артыкулаў «Сярод добрых людзей»(1998), «Скарбонка мудрасці: мініяцюры, навэлы,эсэ, нарысы, апавяданні, рэцэнзіі»(2007), “Светлыя прамені” (2021).