Алесь Камароўскі
Камароўскі Аляксандр Адамавіч нарадзіўся 1 сакавіка 1947 года ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля службы ў арміі працаваў у Літаратурным музеі Якуба Коласа, у часопісах “Маладосць”, “Вясёлка”, у выдавецтве “Юнацтва”. Тады ж у перыёдыцы з’явіліся і першыя літаратурныя творы. Працаваў у тэлежурналістыцы. Аўтар зборнікаў паэзіі “Пачатак”, “Зямля маіх надзей”, “Валошкі памяці”, аповесцей “Адкрытая тайна”, “Пенальці”, “Удар залатой буцы”, зборніка вершаў для дзяцей “Вясновыя загадкі”.
Узнагароджаны медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру”, Ганаровымі граматамі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Белдзяржтэлерадыёкампаніі.