Вадзім Ялфімаў

Ялфімаў Вадзім Аляксеевіч нарадзіўся 27 кастрычніка 1961 года ў горадзе Кішынёў. Скончыў факультэт міжнародных адносін і міжнароднага права Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1985). У 1991-м годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Навуковая спецыялізацыя – амерыканістыка і геапалітыка.

Працаваў на кафедры палітычных навук Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у Інстытуце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2005 годзе стаў пераможцам Першага Нацыянальнага тэлевізійнага конкурса “Тэлевяршыня” (як аўтар і вядучы праграмы “Вокруг планеты”). На канале АНТ выходзіла таксама яго аўтарская праграма “Большая политика”.

Кандыдат гістарычных навук, палітолаг, журналіст. Аўтар навуковых і публіцыстычных артыкулаў, аналітычных праграм, вядучы рубрыкі “Мир в фокусе с Вадимом Елфимовым” у абласной газеце “Мінская праўда”.

Апавяданні і вершы піша з 12 гадоў. У 2004 годзе ў выдавецтве “ЭКСМО” выйшаў першы раман “Мы с тобой квиты”. Пасля ў серыях “Вне закона” і “Русский бестселлер” выйшлі кнігі “Нищая миллионерша”, “Не суетись под прицелом”, “Серьёзные люди так не делают”.