Тэг: Лёля Багдановіч

Віншуем з перамогай!

Пісьменнікі з Мінскага абласнога аддзялення СПБ сталі пераможцамі VІІІ міжнароднага літаратурна-музычнага фестываля нацыянальных культур Беларусі і Расіі. У намінацыі “Дэкламацыя” першае месца заняла паэтэса і дзіцячая пісьменніца Лёля Багдановіч, у намінацыі “Аўтарская песня” першае месца атрымаў паэт-песеннік Кастусь Цыбульскі. Пісьменнікі Міншчыны шчыра віншуюць калег з высокай ацэнкай іх творчасці. Прэс-служба

Чытаць далей

На кніжнай выставе: паэзіі пранікнёныя радкі

На другі дзень працы ХХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашу на стэндзе Мінскай вобласці адбылася цёплая сустрэча і змястоўная размова вучняў Ждановіцкай спецыялізаванай школы-інтэрната з дзіцячай пісьменніцай і паэтэсай Лёляй Багдановіч. Дзеткі з праблемамі слыху пры дапамозе сурдаперакладчыка адкрылі для сябе мілагучнасць сучаснай беларускай паэзіі. Яны не толькі ўважліва ўспрымалі творы

Чытаць далей

Тыдзень роднай мовы адзначылі пісьменнікі Міншчыны

Творчай асветніцкай актыўнасцю адзначыліся літаратары Мінскага абласнога аддзялення СПБ падчас святкавання Тыдня роднай мовы. У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук у складзе дэлегацыі ад Саюза пісьменнікаў Беларусі, якую ўзначаліла Алена Стэльмах, з акадэмічнымі вучонымі-мовазнаўцамі сустрэліся Зіновій Прыгодзіч, Рагнед Малахоўскі, Леанід Крыванос. Вялася размова пра навуковыя

Чытаць далей

Новая кніга Лёлі Багдановіч

У Выдавецкім доме “Звязда” пабачыла свет новая кніга казак Лёлі Багдановіч “Зорныя карункі”. У зборнік уключаны творы, якія вучаць дзяцей марыць, быць чулымі, пяшчотнымі, сумленнымі, працавітымі, паслухмянымі і ўважлівымі да старэйшых, заўважаць прыгажосць, дапамагаць сябрам, жыць у згодзе з суседзямі, любіць родных і сваю Радзіму. Кніга адрасуецца дзецям малодшага школьнага

Чытаць далей

Віншуем з Днём маці!

Матулі Пяшчотнаю ўсмешкай, шчырым сэрцам Матуля асвятляе мне дарогу… З ёй не баюся ні жыцця, ні смерці, Усе, як кажуць людзі, мы пад Богам… Душу дзяцінства грэюць успаміны, І адлятае некуды трывога… На вуснах – пах духмянае маліны, У лес з матуляй – доўгая дарога… Сваволю я. Малая шчабятушка Жартую

Чытаць далей

«Лета з добрай кнігай»: з Міншчыны на Магілёўшчыну

Паэтэса з Мінскага абласнога аддзялення СПБ Лёля Багдановіч сустрэлася з адпачываючымі летняга дзіцячага лагера школы №5 г. Асіповічы ў межах акцыі “Лета з добрай кнігай”. Лёля Уладзіміраўна чытала вершы, расказвала пра творчы шлях, прэзентавала свае кнігі казак, адказвала на пытанні дзяцей. А яшчэ размова ішла пра неабходнасць павагі да роднага

Чытаць далей

Сапраўдны творчы бенефіс

26 снежня ў Асіповічах адбыўся сапраўдны творчы бенефіс паэтэсы і дзіцячай пісьменніцы Мінскага абласнога аддзялення СПБ Лёлі Багдановіч. У цёплай сяброўскай атмасферы прайшлі сустрэчы з чытачамі ў раённай бібліятэцы і гарадской гімназіі. Пісьменніца прэзентавала свае новыя кнігі казак “Чароўная крынічка”, “Сарочыны байкі” і “Як Смайлік у лазню хадзіў”, чытала вершы,

Чытаць далей

Цёплыя летнія сустрэчы з добрай кнігай

19 чэрвеня ў межах акцыі “Лета з добрай кнігай” адбылася сустрэча паэтэсы Лёлі Багдановіч з вучнямі Асіповіцкай спецшколы-інтэрнату. Пісьменніца чытала свае вершы, якія па свайму зместу такія ж цёплыя, як і гэтыя летнія дні. Пасля яна адказала на пытанні слухачоў, паабяцала зноў наведаць іх з новымі творамі. Прэс-служба МАА СПБ

Чытаць далей

Лёля Багдановіч

Багдановіч (Мартыненка) Лёля Уладзіміраўна нарадзілася 2 студзеня 1949 года ў пасёлку “Градзянка” Асіповічскага раёна Магілёўскай вобласці. Закончыла Маладзечанскі палітэхнікум. З’яўлялася старшынёю Барысаўскага літаратурнага аб’яднання “Натхненне” (2012 – 2017). З 2002 года – член клуба самадзйных паэтаў і кампазітараў “Жывіца” (Мінск). З 2006 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Піша на

Чытаць далей