Новая кніга Лёлі Багдановіч

У Выдавецкім доме “Звязда” пабачыла свет новая кніга казак Лёлі Багдановіч “Зорныя карункі”. У зборнік уключаны творы, якія вучаць дзяцей марыць, быць чулымі, пяшчотнымі, сумленнымі, працавітымі, паслухмянымі і ўважлівымі да старэйшых, заўважаць прыгажосць, дапамагаць сябрам, жыць у згодзе з суседзямі, любіць родных і сваю Радзіму. Кніга адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту.