Цёплыя летнія сустрэчы з добрай кнігай
19 чэрвеня ў межах акцыі “Лета з добрай кнігай” адбылася сустрэча паэтэсы Лёлі Багдановіч з вучнямі Асіповіцкай спецшколы-інтэрнату. Пісьменніца чытала свае вершы, якія па свайму зместу такія ж цёплыя, як і гэтыя летнія дні. Пасля яна адказала на пытанні слухачоў, паабяцала зноў наведаць іх з новымі творамі.