75-гадовы юбілей адзначае лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Фёдар Гурыновіч!
Большую частку свайго жыцця Фёдар Фёдаравіч прысвяціў журналістскай працы, працаваў у перыядычных выданнях горада Салігорска. І ўвесь гэты час пісаў вершы, празаічныя творы. Першы вершаваны зборнік “Хлеб і соль” Фёдара Гурыновіча ўбачыў свет у 1980 годзе. Цёплыя словы тады ў адрас маладога паэта выказалі Пімен Панчанка, Анатоль Вялюгін, Рыгор Барадулін.
Чытаць далей