Не толькі паэтычным словам
7 верасня 2023 года на Дзяржынскай гары, самым высокім месцы Беларусі, быў дадзены старт рэспубліканскай акцыі «Сімвал адзінства – 2023», галоўная мэта якой – стварэнне ў Мінску алеі сцягоў рэгіёнаў. У яе ўвойдуць усе гарады і раённыя цэнтры краіны. На алеі будуць устаноўлены шыльдачкі з QR-кодам, па іх можна перайсці на сайт кожнага раёна і даведацца пра яго гісторыю.
Перадаць сцяг горада гарнякоў Салігорска аб’яднанню «Патрыёты Беларусі» было даверана Ганароваму грамадзяніну Салігорскага раёна, сябру Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі паэту Фёдару Гурыновічу.
Да 16 верасня акцыя пройдзе ва ўсіх абласных цэнтрах Рэспублікі. Фінальным пунктам стане сталіца нашай Радзімы.
Прэс-служба МАА СПБ