Вылучаны на Нацыянальную прэмію – 2022
Рэспубліканскім аргкамітэтам вылучаны кандыдаты на конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія”. Сярод намінантаў ёсць і прадстаўнікі Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У намінацыі “Найлепшы твор (зборнік твораў) паэзіі” – салігарчанін Гурыновіч Фёдар Фёдаравіч з кнігай “Ісці ўдваіх”;
У намінацыі “Найлепшы твор для дзяцей і юнацтва” – жыхарка Мінскага раёна Дашкевіч Таццяна Мікалаеўна з кнігай “Куда бежит собака Мелли”; Быкава Святлана Анатольеўна з Заслаўя з кнігай “Мастак-чарадзей”; вілейчанін Кажура Віктар Віктаравіч з кнігай “Энцыклапедыя юнага натураліста”; Аўласенка Генадзь Пятровіч з Чэрвеня з кнігай “Таямніцы назваў”; Стэльмах Алена Анатольеўна з Мінскага раёна з кнігай “Пашка і сонечны праменьчык”.
Прэс-служба МАА СПБ