ШТО АДКЛАЛАСЯ НА СЭРЦЫ
ШТО АДКЛАЛАСЯ НА СЭРЦЫ
Зусім нядаўна ў выдавецтве “Кнігазбор” пабачыла свет кніга вершаў салігарчаніна Фёдара Гурыновіча “Што адклалася на сэрцы”.
“Любіць прыроду – значыць любіць Радзіму”. Гэтыя словы знакамітага пісьменніка-паляўнічага Міхаіла Прышвіна можна ставіць эпіграфам да новай кнігі Фёдара Фёдаравіча. «У беларускай паэзіі Фёдар Гурыновіч ні на кога не падобны. Ніхто, акрамя яго, так па-майстэрску і псіхалагічна дакладна не піша пра поўнае драматызму жыццё жывёл. А ў сусветнай паэзіі ў яго ёсць вялікі папярэднік – англійскі паэт Тэд Х’юз». Так пра творчасць сабрата па пяру некалі напісаў у кнізе «На прасторы слова» вядомы беларускі паэт і літаратурны крытык Юрый Сапажкоў.
У гэтым лёгка ўпэўніцца, чытаючы новую кнігу. На яе старонках рассыпана столькі свежых вобразаў і метафар, якіх бы хапіла не на адзін зборнік.