Дзецям пра родную прыроду
Дзецям пра родную прыроду
У Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве “Народная асвета” накладам 1000 экзэмпляраў у серыі “Школьная энцыклапедыя” пабачыла свет новае навукова-палулярнае выданне “Энцыклапедыя юнага натураліста”. Яе аўтар – дзіцячы пісьменнік, педагог з Вілейшчыны Віктар Кажура.
Усё, што ў ёй напісана, а гэта вершы-загадкі, празаічныя ўражанні пісьменніка ад краявідаў, нішто іншае, як імкненне пазнаёміць юных чытачоў з карысным і каштоўным прыродным багаццем нашай краіны, жаданне падзяліцца кулінарнымі рэцэптамі ад гэтага багацця, і прапанова расказаць пра свае нечаканыя сустрэчы, знаходкі і адкрыцці на лясных сцяжынках, на аксамітных лугах, у блакітных рэках і азёрах.