"Нават самая светлая хата без кніг выглядае змрочнай і невясёлай..." (Максім Танк)

Аляксандр Грынкін

Грынкін Аляксандр Пятровіч нарадзіўся 17 верасня 1948 года. У 1974 годзе закончыў Маскоўскую вышэйшую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга школу прафсаюзнага руху УЦСПС. Доўга працаваў у будаўнічай галіне г. Мінска. З 1987 г. звязаў свае жыццё з беларускай вёскай. Жыве ў Валожынскім раёне, працуе ў сельскай гаспадарцы. Аўтар зборніка вершаў “Холст”

Чытаць далей

Паліна Дваранская

Дваранская Паліна Андрэеўна  Нарадзілася 29 жніўня 2006 года ў вёсцы Ардашы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыла Крэўскую сярэднюю школу і Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Цяпер студэнтка факультэта славянскай філалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Піша паэзію і прозу. Друкавалася ў калектыўных зборніках, часопісах «Маладосць», «Бярозка», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкай газеце». Пераможца

Чытаць далей

Наталля Голубева

Голубева Наталля Аляксандраўна нарадзілася 10 чэрвеня 1954 года ў г. Асіповічы Магілёўскай вобласці. У 1976 годзе скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Падчас вучобы ў 1974 годзе стажыравалася ў Ягелонскім універсітэце (г. Кракаў), у 1990 годзе скончыла аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (г. Масква), кадыдат

Чытаць далей

Вадзім Гігін

Гігін Вадзім Францавіч нарадзіўся 21 кастрычніка 1977 года ў Мінску. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ. Выбіраўся сакратаром Мінскага гарадскога камітэта БРСМ, з 2006 года — ягоны кіраўнік. З 2008 па 2016 гады галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка». У 2016—2021 гадах быў

Чытаць далей

Дзмітрый Вінаградаў

Вінаградаў Дзмітрый Леанідавіч нарадзіўся 26 лютага 1943 года ў Казахстане ў час эвакуацыі бацькоў. У 1944 годзе сям’я вярнулася ў Беларусь, горад Хойнікі. Скончыў Гомельскі дарожнабудаўнічы тэхнікум па спецыяльнасці “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва” (1961) і Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці “Інжынер-будаўнік” (1970). У 1990 годзе перасяліўся з сям’ёй

Чытаць далей

Тамара Бярэзіна

Бярэзіна Тамара Іванаўна нарадзілася 10 мая 1959 года ў в. Бендары Вільнюскага раёна Літоўскай ССР у сям’і настаўнікаў. Жыве ў Маладзечна. Тут вучылася ў сярэдняй школе і Маладзечанскім палітэхнікуме. У 1995 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт у г. Мінску (зараз – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка). Працавала

Чытаць далей

Аляксандр Быкаў

Быкаў Аляксандр Генадзевіч нарадзіўся 7 верасня 1954 года ў горадзе Барысаў. Там жа ў СШ № 11 атрымаў сярэднюю адукацыю, закончыў прафтэхвучылішча.  У гэтым жа горадзе пачалася яго працоўная і творчая біяграфія: працаваў на фанерна-запалкавай фабрыцы, у шматтыражнай газеце “Трыбуна наватара” завода БАТЭ. У арміі быў механікам-вадзіцелем плаваючага транспарцёра, навыкі

Чытаць далей

Протаіерэй Павел Баянкоў

Баянкоў Павел Васільевіч нарадзіўся 23 сакавіка 1957 года ў горадзе Мінску. Скончыў машынабудаўнічы факультэт Беларускага палітэхнічнага інстытута і Мінскую Духоўную Семінарыю. Месца службы – Свята-Аляксандра-Неўская царква ў Мінску. Член Беларускага саюза журналістаў і Санкт-Пецярбургскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі. Аўтар кніг “Таинства и обряды Православной Церкви”, “Любовь. Путевые заметки”, “Православие и

Чытаць далей

Аляксандр Барадач

Барадач Аляксандр Аляксандравіч (1946 – 2023) Нарадзіўся ў вёсцы Майскае Крупскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы свой працоўны шлях пачаў слесарам-аўтарамонтнікам. У 1971 годзе завочна скончыў Харкаўскі юрыдычны інстытут. Працаваў следчым пракуратуры Лагойскага, Уздзенскага, Слуцкага раёнаў, суддзёй Слуцкага народнага суда, старшынёй Слуцкага народнага суда, старшынёй народнага суда Смалявічскага

Чытаць далей