Сяргей Клімковіч

Нарадзіўся 28 жніўня 1972 года ў г. Барысаў. Са школьных гадоў прабаваў пісаць сатырычныя і фантастычныя апавяданні. Адслужыўшы ў арміі, вярнуўся ў Барысаў і пайшоў працаваць на прадпрыемства. Аднак хутка апынуўся зноў у арміі, служыў па кантракту. З 2005 года стаў спецкорам часопіса “Армія”, затым агенцтва “Ваяр”. Закончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага (Масква). Друкаваўся ў часопісах “Неман”, “Воин России”, “Наш современник”. Першая аповесць “Путь к свету” была надрукавана ў 1997 годзе. Выдадзена больш за 40 кніг, сярод якіх дэтэктыўныя і меладраматычныя раманы, творы дакументальнага жанру, публіцыстыка. Друкуецца як у беларускіх, так і ў расійскіх выдавецтвах. Сярод узнагарод – Нацыянальная літаратурная прэмія (2015), Мінская абласная літаратурная прэмія.