“Які ж гэта цуд – слова, мова мая!”

“Які ж гэта цуд – слова, мова мая!”

21 лютага ў гасцёўні народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры адбылася сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, на якую былі запрошаны навучэнцы Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, завіталі работнікі культуры, жыхары райцэнтра.

Вялася размова аб гісторыі гэтага свята, якое адзначаецца з 2000 года,  згодна з рашэннем 30-й  сесіі Генеральнай канферэнцыі UNESCO;  аб надзвычайнай важнасці мовы для народа, яе носьбіта. Былі агучаны словы-перасцярога пачынальніка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча пра нашу беларускую мову.

А ўдзельнікі “Руні” яшчэ раз прызналіся ў любові роднай мове і роднаму краю  сваімі творамі. Гучалі прысвечаныя ёй, яе прыгажосці і клопату аб ёй вершы Марыі Шакун, Валянціны Гіруць-Русакевіч, Аляксандра Кулака, Уладзіміра Буракоўскага, Дзмітрыя Краскоўскага, Лідзіі Гардынец, Веранікі Гецман, як у аўтарскім выкананні, так і ў выкананні Уладзіміра Ціханоўскага (ён жа вядучы), навучэнца Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Аляксея Пінчука, вучня 6 класа гімназіі №1 г.Валожына  Рыгора Русакевіча, супрацоўніцы РЦК Вольгі Дзедуль, якая да таго ж  так шчыра і пранікнёна выканала песню “Гаворка беларуская”.

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.