Там, дзе душа адпачывае…

Літаратурныя капуснікі ў Асіповіцкім музеі – хоць і не шматлюдныя, але заўсёды шчырыя, душэўныя, цёплыя. Вось і на  гэты раз, другога снежня, у памяшканні музея сустрэліся старыя сябры, прыхільнікі паэзіі і мастацтва:    дырэктар музея Сцяпанава Антаніна Францаўна, я (Лёля Багдановіч), мастак Анатоль Маісееў – аўтар майго партрэта,  Валерый Гарбачоў і Валянціна Налівайка.

Хачу ўсім пажадаць:

* * *

Давайце будзем сябраваць,
Вучыцца жыць, вучыцца марыць,
Адно адному саступаць
І паважаць заўсёды старасць.

Жыццё цвярозае цаніць,
Імгненню кожнаму ўсміхацца.
Давайце будзем проста жыць
І часу ў рукі не давацца.

Грукочуць грозна перуны,
За восенню прыходзяць зімы.
Натхняюць позіркі вясны,
Складае завіруха гімны.

Цвітуць сады, спявае шпак,
Чаруе фарбамі вясёлка.
Няхай каханне грэе так,
Каб не было ніколі золка.

Жыццё даецца толькі раз.
Яно – кароткае імгненне.
Няхай заўсёды паміж нас
Жыве ўзаемаразуменне!

Лёля Багдановіч.

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.