На крылах натхнення

«На крылах натхнення» —  так называлася канцэртная праграма, з якой удзельнікі пароднага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага  раённага цэнтра культуры і салісты Падбярэзскага СЦК наведаліся 8 снежня ў Беразінскі сельскі цэнтр культуры Маладзечанскага раёна.

Тэме роднага краю, непадуладнаму ўзросту  пачуццю кахання прысвяцілі свае вершы Марыя Шакун, Галіна Гражынская, Надзея Агіевіч, Валянціна Гіруць-Русакевіч, песню на чые словы, а таксама на верш Мікалая Палякова выканала салістка РЦК Ірына Зянько.  Песні на ўласныя вершы, а таксама  сяброў па пяры падаравалі беразінцам  Наталля Жызнеўская і Ірына Татун. Узнёсла і  лірычна гучалі  песні ў выкананні падбярэзскіх артыстаў Ліліі Маразоўскай, Святланы і Ігара Гурбанаў. Кожны нумар удзячныя гледачы сустракалі шчырымі апладысментамі.

 

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.