Свята з паэтычным словам

Свята з паэтычным словам

 

У шматлікіх мерапрыемствах падчас святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на Уздзеншчыне з гонарам прадставілі сваю праграму мясцовыя літаратары. Творчая інтэлігенцыя згуртавалася вакол павільёна цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Труса, тут была аргнанізавана выстаўка кніг, рэчаў дамашняга побыту, вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Члены літаратурнага аб’яднання “Нёманец” дзяліліся з калегамі і гасцямі свята сваімі навінкамі: выдадзенымі кнігамі, публікацыямі ў сродках масавай інфармацыі. Расказалі пра сустрэчы з чытачамі, творчыя планы. Гучала і паэтычнае слова. Падтрымалі святочны настрой прысутных члены Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіна Нічыпаровіч, Віктар Сабалеўскі, Валянціна Шытыка; члены літаб’яднання “Нёманец”  Вольга Бокуць-Чабатарова, Тамара Каляда і іншыя.

Доўга на бульвары імя Дзяржынскага ў райцэнтры гучала музыка, з розных пляцовак дэманстравалі свае здабыткі працоўныя калектывы, установы, грамадскія арганізацыі.

Інфармацыю падрыхтаваў Віктар Сабалеўскі