Сустрэча ў гасцёўні

Шостага ліпеня госцем літаратурнай гасцёўні пры Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П. Труса стаў беларускі філолаг, культуролаг, пісьменнік, доктар філалагічных навук, прафесар Белдзяржуніверсітэта Анатолій Андрэеў.

Мясцовыя літаратары, бібліятэкары, іншыя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі з цікавасцю праслухалі расказ госця пра яго творчы і навуковы шлях. На рахунку Анатолія Мікалаевіча 12 раманаў, ёсць кнігі вершаў, апавяданняў. Некаторыя з іх пісаліся і на дачы ў Кухцічах.

Прачытаўшы некалькі сваіх вершаў, захацеў госць пачуць і ўздзенскіх калег, чым і скарысталіся члены літаб’яднання “Нёманец”. Адбылася цікавая размова з членамі Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Галінай Нічыпаровіч, Дзмітрыем Вінаградавым.