Пайшоў з жыцця паэт Уладзімір Рунцэвіч

Раптоўна на 72-м годзе пайшоў з жыцця пухавіцкі паэт Уладзімір Рунцэвіч.

Уладзімір Міхайлавіч нарадзіўся ў вёсцы Дайнава Пухавіцкага раёна. Скончыў Салігорскі горны тэхнікум. Яго дэбютная літаратурная публікацыя адбылася ў Пухавіцкай раённай газеце “Сцяг працы” ў 1980 годзе. Творчую літаратурную дзейнасць актыўна ажыццяўляў у складзе народнага клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца” Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці.

У 1997 годзе быў выдадзены першы паэтычны зборнік Уладзіміра Рунцэвіча “Голас чалавека на зямлі”. Потым выйшлі кнігі паэзіі: “Птушкі дзяцінства”, “Шчасце”, “Пасля сябе пакіну дабрыню”, “Кветкі вясны і кахання” і іншыя.

Пісьменнікі Міншчыны смуткуюць і шчыра спачуваюць родным і блізкім Уладзіміра Міхайлавіча.

Старшыня Мінскага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі Л.М. Крыванос