Лета з добрай кнігай

Лета з добрай кнігай

14 ліпеня  ў летнім аздараўленчым лагеры “Солнышко” пры Нёманскай сярэдняй школе Уздзенскага раёна адбылася сустрэча яго наведвальнікаў з  пісьменніцай Галінай Нічыпаровіч. Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы, казкі, адгадвалі загадкі.
Аўтар шматлікіх твораў для дзяцей заўважыла, што вельмі прыемна бачыць  зацікаўленыя вачаняты маленькіх летуценнікаў, тым больш, што размова – на роднай мове. “Дзеці добра валодаюць беларускай мовай, і ў гэтым пераконваешся, калі слухаеш іх адказы наперабой. Гэта радуе”. І такімі сустрэчамі літаратары Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі радавалі сваіх юных чытачоў с пачатку летніх канікул. Зусім нядаўна з вучнямі малодшага школьнага ўзросту гімназіі-каледжа мастацтваў горада Маладзечна сустрэўся Аркадзь Жураўлёў. А ў чэрвені ў фестывалі дзіцячай кнігі “Міхасёвы прыгоды” у мемарыяльным музеі Я.Коласа правялі інтэрактыўныя гульні і пазнаёмілі са сваімі новымі творамі Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Таццяна Дашкевіч і Віктар Кажура.
Маленькія і дарослыя наведвальнікі «Бібліятэкі пад адкрытым небам» — так называўся культурны праект, у межах якога прайшло сапраўднае Свята кнігі, — сталі ўдзельнікамі літаратурных віктарын, квэстаў, турніраў, наведалі выстаўку кніг сучасных пісьменнікаў Беларусі, а таксама пазнаёміліся з  Ірынай Карнаухавай.   У Вілейцы ж, у гімназіі “ЛОГОС”, пабываў паэт-песеннік Уладзімір Цанунін.
Аркадзь Жураўлёў: “Дзецям хацелася дакрануцца да мяне, да пісьменніка, а некаторыя нават прасіліся на калені”
Прэс-служба МАА СПБ