Катэгорыя: Навіны

Сустрэча з Аксанай Ярашонак

У 21 публічнай бібліятэцы г. Мінска адбылася сустрэча чытачоў з паэткай Аксанай Ярашонак. Гледачы, сярод якіх былі і студэнты Мінскага чыгуначнага каледжа, і сталыя людзі паслухалі новыя вершы Аксаны Ярашонак, а таксама песні пад гітару ў яе выкананні. – Я сама не пішу музыку і захапляюся тымі людзьмі, якія ўсяго

Чытаць далей

Аб’яўляецца конкурс

Арганізацыйны камітэт па правядзенні штогадовага конкурсу на атрыманне Нацыянальнай літаратурнай прэміі за творы, выдадзеныя ў 2015 годзе, паведамляе: творы на конкурс прымаюцца ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі (220034, г.Мінск, вул.Фрунзе,5, к.200) да 15 красавіка 2016 года. З інструкцыяй аб   парадку арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія” можна азнаеміцца на

Чытаць далей

У першы дзень вясны

На чарговым пасяджэнні літаратурнай гасцёўні “Аўтограф”, што плённа працуе пры інтэрнаце №8 Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта адбылася творчая сустрэча з паэтам Рагнедам Малахоўскім. Гэта літаратурная пляцоўка актыўна прымае  гасцей другі год запар, дарэчы, з’явілася па ініцыятыве Мінскага гарадскога аддзялення СПБ і педагога-арганізатара інтэрната Ірыны Георгіеўны Шаціхінай. Першая адукацыя Рагнеда –

Чытаць далей

Агляд лютаўскіх часопісаў на старонках “ЛіМа”

Крытэрыі жорсткага мастацтва Аднойчы ў мяне адбылася цікавая размова з Навумам Гальпяровічам. Гутарка зайшла пра ягоную творчасць, дакладней — пра яе ацэнкі ў друку ці тэта-тэт з чытачом, які часцей за ўсё аказваецца сябрам ці калегам. Зразумела, у такіх варунках аб’ектыўнае слова наўрад ці пачуеш, — а так хочацца… Падборка

Чытаць далей

«Савет старэйшын» Міншчыны ды іншыя вынікі працы пісьменнікаў вобласці

Сёння ў складзе Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі 79 творцаў, сярод якіх — празаікі, паэты, публіцысты, драматургі. За мінулы год імі выдадзена больш як 50 кніг для дзяцей і дарослых. Старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч адзначыў: — Летась пячатку на наш удзел у творчым жыцці

Чытаць далей

 “Мы, беларусы, – мірныя людзі”

Хто, як не мы, павінны асэнсаваць падзеі сучаснай гісторыі, уратаваць мір ад войнаў, паклапаціцца аб тым, каб не пакінуць абрабаваную і знішчаную зямлю нашчадкам? Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2015 года (намінацыя “Драматургія”),  член Мінскага абласнога аддзялення СПБ Наталля Голубева адрасавала нам, сучаснікам, дакументальны фільм “Мы, беларусы, – мірныя людзі”. Яна –

Чытаць далей

У Мар’інай Горцы працуе выстаўка «Праз Беларусь праходзіў шлях паэта»

15 гадоў у Мар’інай Горцы працуе Пухавіцкая карцінная галерэя — як філіял мясцовага раённага музея. З апошніх творчых праектаў — выстаўка «Праз Беларусь праходзіў шлях паэта», прысвечаная жыццю і творчасці класіка ўкраінскай літаратуры Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі. Невыпадковасць дадзенай выстаўкі грунтуецца на дзвюх адметнасцях повязі Вялікага Кабзара з Беларуссю і Міншчынай, Пухавіччынай, у

Чытаць далей

Таленты і пакаленні

Слуцкая гімназія № 1 — старэйшая ў Беларусі сярэдняя навучальная ўстанова. Яшчэ ў 1617 годзе тут было заснавана Слуцкае кальвінісцкае вучылішча, якое пазней стала называцца гімназіяй і захоўвае гэты статус па сёння. На творчую сустрэчу, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы, сюды завіталі сябры Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Чытаць далей

Ты будзеш звінець, наша родная мова!

20 лютага 2016 года ва УА “Гімназія № 10 г. Мінска” ў рамках Года культуры адбылося свята, прысвечанае Дню роднай мовы “Ты будзеш звінець, наша родная мова!”. На мерапрыемстве былі ўзгаданы пісьменнікі-юбіляры 2015-2016 гг.: Якуб Колас, Янка Купала, Янка Лучына, Міхась Чарот, Кандрат Крапіва, Ніл Гілевіч, Цётка, Максім Багдановіч, Генадзь

Чытаць далей

На татарскай мове

У Набярэжных Чаўнах накладам 1000 асобнікаў пабачыла свет кніга Алеся Карлюкевіча “Казкі Белавежжа”. Адразу на дзвюх мовах – па-руску і па-татарску. Пад адной вокладкай кнігі, адрасаванай дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, сабраны тры казкі: “Шубуршун вяртаецца да рэчкі”, “Як Зайка Бяляк Мядзведзя Таптыгіна выратаваў”, “Памылка першакласніцы Святланкі”. На рускую

Чытаць далей