Катэгорыя: Літаратурны марафон “Святло Вялікай Перамогі”

Літаратурны марафон “СВЯТЛО ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ”. Тамара БЯРЭЗІНА

Тамара БЯРЭЗІНА СВЯТАЯ ПАМЯЦЬ Вайны злавеснай чорная навала Драпежнай птушкай касавала лёсы, Без літасці, без жалю адпраўляла Нявінных душаў безліч на нябёсы. Праз пакаленні прарастае памяць, Цвіце на свята белым цветам вішні У гонар тых, хто і ў жару, і ў замець, Не пра сябе ўсе думалі – пра іншых.

Чытаць далей

Літаратурны марафон «СВЯТЛО ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ». Аляксандр БЫКАЎ

Аляксандр БЫКАЎ НЕВЯДОМЫ САЛДАТ Пад рабінай горкай ён спачыў, З года сорак першага салдат. Столькі год — у цемры, уначы, У сырой зямлі каля прысад. Ён без званняў, без узнагарод І без прозвішча, і без імя. Столькі год — у цемры, столькі год, І што мір — не ведае зямляк…

Чытаць далей

Літаратурны марафон “СВЯТЛО ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ”. Святлана БЫКАВА

Святлана БЫКАВА Вар’яцтва Чалавецтва нібы вар’яцее: Ваяўнічыя носіць ідэі, Вырабляе знішчальную зброю – Час і сілу марнуе на тое, Каб адзін аднаго забіваць І матулю-Зямлю катаваць. Рэкі слёз зноў плывуць па планеце, У крыві захлынаюцца дзеці… І чаго, чалавек, табе мала? Можа, сонца і зорак не стала? Адабраў, можа, кат,

Чытаць далей

Літаратурны марафон «СВЯТЛО ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ». Лёля БАГДАНОВІЧ

Лёля БАГДАНОВІЧ ЛІХАЛЕЦЦЕ… Часоў мінулых ліхалецце  Журбы і болю напамін – Наскрозь пранізвае і сведчыць Бязмежжа жудасных хвілін. Калі ў дзяцей дзеля забавы Страляў свядома п’яны кат, Ашчэрыўшы свой рот іржавы, Траіх скасіў умомант гад. У нашай цёткі Лізаветы Ссівела маці ў той жа міг! Ляжаць, абняўшыся дагэтуль 

Чытаць далей

Літаратурны марафон “СВЯТЛО ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ”

  Амаль 75 год аддзяляе нас ад пераможнага  дня  9 мая 1945 года. І сёння, як ніколі, ажывае памяць людская, вяртаецца да часоў ваеннага ліхалецця, да герояў вайны, да іх сілы духа і волі, якія дапамаглі выстаяць чалавецтву ў жудасным супрацьстаянні “карычневай чуме”. Узнёслыя Словы паэтаў, пісьменнікаў, нібыта зернейкі, заўсёды

Чытаць далей