“Бацькаўшчына светлая мая”
Пераможцы конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая», прысвечанага Году малой радзімы, аб’яўлены напярэдадні ў Вялікай студыі Дома радыё. Арганізатарамі творчага спаборніцтва выступілі Выдавецкі дом “Звязда”, часопіс “Маладосць” і Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Старшыня журы конкурса – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі паэт Мікола Мятліцкі. Пачынаючы з з 1 кастрычніка 2018 г. па 30 верасня 2019-га удзельнікі трох узроставых катэгорый спаборнічалі ў дзвюх намінацыях конкурса – «Паэзія» І «Эсэ».
Сярод пераможцаў – Алена Кісель з Магілёва, Марына Куцевод з Оршы, Таццяна Цвірка з Клецка, Марына Скалазуб з Мінска, Надзея Кожара з Расонаў.
Акрамя таго цікавыя творы фіналістаў на працягу года публікаваліся ў часопісе “Маладосць”, гучалі ў радыёперадачах “Літаратурны калейдаскоп”, “Спецыяльны праект”, “Творца вечар”. Лаўрэаты атрымалі дыпломы і падарункі, а сама ўрачыстая цырымонія, падчас якой гучалі не толькі віншаванні, але і вершы, была запісана для праграмы “Творца вечар”.