«Пад небам восені…»

Учора, 8 лістапада 2019 года, пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьмменнікаў Беларусі» прынялі ўдзел у музычна-паэтычнай вечарыне “Пад небам восені, бы ў храме” творчага аб’ядання “Рэзананс” (Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна).

 

Вядучай імпрэзы на гэты раз стала паэтэса, перакладчыца, дзіцячая пісьменніца, старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА СПБ Святлана Быкава.

Шэры лістападаўскі вечар стаў цёплым і яркім пасля выступлення галоўных удзельнікаў вечарыны: паэтэсы, аўтара-выканаўцы песень, сябра ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Таццяны Дашкевіч, кампазітара, аўтара-выканаўцы песень з Пінска Віктара Мяцельскага і паэтэсы Зінаіды Савіла (Пінск-Україна).

Напрыканцы імпрэзы слова было дадзена і слухачам імпрэзы – яны таксама змаглі прачытаць свае вершы, спець песні.

 

Прэс-цэнтр МАА ГА СПБ