Катэгорыя: Галоўная

Са святам 8 сакавіка!

Дарагія жанчыны! Прыміце шчырыя віншаванні са святам вясны і прыгажосці – Міжнародным жаночым днём! Гэта свята тых, хто сваёй дабрынёй, любоўю і абаяльнасцю напаўняе сэрцы родных і блізкіх, упрыгожвае і робіць лепшым увесь свет. Будзьце заўсёды маладымі, напоўненыя стваральнай творчай энергіяй! Няхай кожны дзень будзе ззяць мірам і радасцю, увагай

Чытаць далей

У вянок памяці Таісы Бондар

Нядаўна споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння вядомай беларускай пісьменніцы Таісы Бондар, якая нарадзілася ў гарадскім пасёлку Рудзенск Пухавіцкага раёна.  Таіса Мікалаеўна  падтрымлівала сувязь з родным краем. Яна выступала ў школах, бібліятэках, цікавілася жыццём Пухавіччыны. У 2005 годзе ей было прысвоена званне Ганаровы грамадзянін горада Мар’іна Горка. Пра жыццёвы і

Чытаць далей

Любі і ведай родную мову

Напрыканцы лютага ў сталічнай бібліятэцы № 22, а пасля ў сярэдняй школе № 204 г. Мінска адбыліся сустрэчы вілейскага пісьменніка Віктара Кажуры са школьнікамі. Іх агульная назва – “Любі і ведай родную мову”. Мерапрыемствы ладзіліся пры ўдзеле выдавецкага дома “Звязда”. Віктар Віктаравіч з’яўляецца аўтарам кніг для дзяцей дашкольнага і малодшага

Чытаць далей

Літаратурнае падарожжа з Людмілай Круглік

Днямі ў Дзяржынскім дзяржаўным каледжы адбылася творчая сустрэча-падарожжа па краіне роднага слова з пісьменніцай Людмілай Круглік. Яна была прысвечана мове, бацькоўскай зямлі і яе гісторыі. Навучэнцы дакрануліся да літаратурных скарбаў, пазнаёміліся з творчасцю пісьменніцы, паразважалі пра ролю роднай мовы ў жыцці чалавека. Сустрэча пакінула пачуцці шчырасці і гонару за людзей,

Чытаць далей

Сустрэчы Галіны Нічыпаровіч

Адбыліся сустрэчы з пісьменніцай Галінай Нічыпаровіч у дзіцячай бібліятэцы г. Узда з вучнямі 1 класа школы № 2 ім. К.Крапівы і з вучнямі пачатковых класаў гімназіі. Школьнікі слухалі вершы, адгадвалі загадкі, былі уважлівымі і актыўнымі. Як адзначылі настаўнікі, такія сустрэчы дапамагаюць дзецям зразумець значэнне друкаванага слова. Цікавыя цёплыя сустрэчы пакінулі

Чытаць далей

Вадзіму Вазнясенскаму – 50 гадоў!

Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра віншуе з 50-гадовым юбілеем празаіка Вадзіма Вазнясенскага! Вадзім Валер’евіч служыць у праваахоўных органах, але знаходзіць час і для літаратурнай дзейнасці. З-пад яго пяра выходзяць цікавыя фантастычна-прыгодніцкія і дэтэктыўныя творы. Жадаем юбіляру, каб яго заўсёды суправаждала натхненне. Няхай поспех будзе побач, а службовая і

Чытаць далей

Тыдзень роднай мовы адзначылі пісьменнікі Міншчыны

Творчай асветніцкай актыўнасцю адзначыліся літаратары Мінскага абласнога аддзялення СПБ падчас святкавання Тыдня роднай мовы. У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук у складзе дэлегацыі ад Саюза пісьменнікаў Беларусі, якую ўзначаліла Алена Стэльмах, з акадэмічнымі вучонымі-мовазнаўцамі сустрэліся Зіновій Прыгодзіч, Рагнед Малахоўскі, Леанід Крыванос. Вялася размова пра навуковыя

Чытаць далей

Да чытача – з новымі кнігамі

18 лютага перад адпачываючымі санаторыя “Прыморскі”, які размешчаны на беразе Мінскага мора, свае новыя кнігі прэзентавалі старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ Леанід Крыванос і яго намеснік Рагнед Малахоўскі. Леанід Міхайлавіч падзяліўся думкамі наконт стану сучаснай беларускай літаратуры, расказаў пра гісторыю напісання асобных аповесцей і апавяданняў, што ўвайшлі ў кнігу “Ку-ку,

Чытаць далей

Выйшаў даведнік “Кнігі пісьменнікаў Міншчыны – 2024”

Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі падрыхтавала і выдала чарговы даведнік аб кнігах пісьменнікаў Міншчыны, якія пабачылі свет у 2024 годзе. Праект рэалізуецца ў мэтах папулярызацыі творчасці літаратараў прысталічнага рэгіёну. У даведнік увайшла інфармацыя пра кнігі, выдадзеныя рознымі выдавецтвамі, а таксама пра электронныя выданні, размешчаныя на сайце арганізацыі maaspb.by. Даведнік

Чытаць далей

У Нацыянальнай бібліятэцы прайшла творчая сустрэча з Зіновіем Прыгодзічам

Не так часта здараецца ў жыцці пісьменніка, калі на сустрэчу з ім прыходзяць героі ягоных твораў. У Зіновія Прыгодзіча такое адбывалася не раз, калі ён прадстаўляў сваё новае выданне, прысвечанае знакамітым людзям — нашым сучаснікам. Жанр, у якім актыўна і плённа працуе майстар слова, — інтэрв’ю. «Іншым разам не зусім

Чытаць далей