Любі і ведай родную мову

Напрыканцы лютага ў сталічнай бібліятэцы № 22, а пасля ў сярэдняй школе № 204 г. Мінска адбыліся сустрэчы вілейскага пісьменніка Віктара Кажуры са школьнікамі. Іх агульная назва – “Любі і ведай родную мову”. Мерапрыемствы ладзіліся пры ўдзеле выдавецкага дома “Звязда”. Віктар Віктаравіч з’яўляецца аўтарам кніг для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту “Азбука ў вершах і малюнках”, “Маленькая азбука вялікай краіны”, “Пакацілася сонейка”, “Азбука ў загадках”, “Патрэбныя рэчы заўсёды дарэчы”, Беларускія прыказкі” і інш.

Пасля сустрэч школьнікі панеслі дадому кнігі пісьменніка з аўтографам і пажаданнямі выдатна вучыцца.

А праз некалькі дзён Віктар Кажура сустрэўся з маленькімі чытачамі ў дзіцячай бібліятэцы №10 г. Мінска, але ўжо ў рамках бібліятэчнага марафона “І прыгожа льецца на прасторы слова беларускай мовы”.

Прэс-служба МАА СПБ