Літаратурнае падарожжа з Людмілай Круглік

Днямі ў Дзяржынскім дзяржаўным каледжы адбылася творчая сустрэча-падарожжа па краіне роднага слова з пісьменніцай Людмілай Круглік. Яна была прысвечана мове, бацькоўскай зямлі і яе гісторыі. Навучэнцы дакрануліся да літаратурных скарбаў, пазнаёміліся з творчасцю пісьменніцы, паразважалі пра ролю роднай мовы ў жыцці чалавека.

Сустрэча пакінула пачуцці шчырасці і гонару за людзей, якія услаўляюць сваім словам нашу Бацькаўшчыну.

Прэс-служба МАА СПБ