Са святам 8 сакавіка!
Дарагія жанчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні са святам вясны і прыгажосці – Міжнародным жаночым днём! Гэта свята тых, хто сваёй дабрынёй, любоўю і абаяльнасцю напаўняе сэрцы родных і блізкіх, упрыгожвае і робіць лепшым увесь свет. Будзьце заўсёды маладымі, напоўненыя стваральнай творчай энергіяй! Няхай кожны дзень будзе ззяць мірам і радасцю, увагай родных і блізкіх.
Жадаем вам светлых усмешак, цудоўнага настрою, плёну ў працы, натхнення, кахання і сямейнага дабрабыту!
Мінскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»