У вянок памяці Таісы Бондар
Нядаўна споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння вядомай беларускай пісьменніцы Таісы Бондар, якая нарадзілася ў гарадскім пасёлку Рудзенск Пухавіцкага раёна. Таіса Мікалаеўна падтрымлівала сувязь з родным краем. Яна выступала ў школах, бібліятэках, цікавілася жыццём Пухавіччыны. У 2005 годзе ей было прысвоена званне Ганаровы грамадзянін горада Мар’іна Горка.
Пра жыццёвы і творчы шлях знакамітай зямлячкі ішла размова на мерапрыемстве, якое адбылося ў мастацкай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея. У ім прынялі удзел работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі, вучні Мар’інагорскай СШ №2, ветэраны працы горада і раёна.
Сваімі ўспамінамі пра сустрэчы з Таісай Бондар падзяліліся пісьменніца Вольга Савасцюк, супрацоўнік музея Аляксандр Прановіч, былы старшыня Пухавіцкага райвыканкама Фёдар Супрун і былы загадчык аддзела культуры райвыканкама Яўген Сушко. Супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі выставу кніг Таісы Бондар, школьнікі прачыталі яе вершы.
Прэс-служба МАА СПБ