Сумная навіна

Пайшоў з жыцця пісьменнік-краязнавец Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі.

Ashampoo_Snap_2015.06.25_16h40m35s_001_

Нарадзіўся Браніслаў Аляксандравіч 15 сакавіка 1938 года ў горадзе Мар’іна Горка Мінскай вобласці ў сям’і рабочага. Час вучобы ў Мар’інагорскай СШ №1, успаміны бацькі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны і клопат маці пра здароўе сына — усё захавалася ў памяці. Шмат чаго дала вучоба ў Магілёўскім педінстытуце на філалагічным аддзяленні.

Праца на пасадзе дырэктара Блужскай СШ дала штуршок да напісання дакументальнай аповесці «Героямі не нараджаюцца». Аповесць, напісаная ў сааўтарстве з А.П.Ярохіным, была адзначана Граматай ЦК камсамола рэспублікі ў 1986 г.

Больш поўна ўдалося прадставіць біяграфію роднага краю ў сумеснай з А. Карлюкевічам у кнізе «Блонь».

Аўтар кніг «Чаму Загібелька лепш Парыжа» і «Сцяжынкамі Якуба Коласа».

Мінскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» глыбока смуткуе з прычыны смерці пісьменніка Браніслава Аляксандравіча Зубкоўскага і выказвае шчырыя спачуванні яго родным і блізкім.

DSC_1610

DSC_1638 DSC_1644

Фота Наталлі Асмола

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.