Уладзіслаў Цыдзік
Цыдзік Уладзіслаў Станіслававіч нарадзіўся 11 лістапада 1953 года ў вёсцы Быльчыцы Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (з адзнакай), спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання. Аўтар шэрагу навуковых прац і публікацый. Працаваў у сістэме Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР і Рэспублікі Беларусь. З 1998 года працаваў у сістэме Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, з 2000 года — начальнікам Галоўнага ўпраўлення кантролю за працай аграпрамысловага, лесагаспадарчага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. З 2007 года працаваў старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці. З’яўляецца ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”, ганаровымі граматамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аўтар кнігі “Бачу Беларусь такой”.