Марыя Шакун

Шакун Марыя Антонаўна нарадзілася 13 студзеня 1937 года ў вёсцы Узбалаць Валожынскага раёна. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Працавала настаўніцай у школах Валожынскага раёна. А з 1975 года і да выхаду на пенсію – у раённым аддзеле адукацыі, апошняя пасада – намеснік загадчыка аддзела адукацыі. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Аўтар паэтычных зборнікаў “Песняй рамонкаў”, “Жыццёвае поле” і інш.